Выкарыстоўвайце Snowflake, каб прабіцца праз цэнзуру ў месцах, дзе Tor заблакаваны.
Snowflake убудаваны ў прыкладанні на базе Tor, такія як Браўзер Tor, Orbot і Ricochet-Refresh. Калі ніводнае з гэтых прыкладанняў не можа падлучыцца да сеткі Tor, можна ўжыць Snowflake, каб разблакаваць Tor.
Часта задаваныя пытанні
Snowflake дазваляе падлучацца да сеткі Tor у месцах, дзе Tor блакуецца, шляхам маршрутызацыі злучэння праз валанцёрскія проксі-серверы, размешчаныя ў краінах без цэнзуры.
Падобна як VPN, якія дапамагаюць карыстальнікам абыходзіць цэнзуру ў інтэрнэце, Snowflake маскуе інтэрнэт-актыўнасць так, быццам вы робіце відэа- або галасавы званок, што робіць вас менш заўважным для інтэрнэт-цэнзараў.
Snowflake выкарыстоўвае тэхналогію WebRTC, якая звычайна выкарыстоўваецца праграмамі для відэаканферэнцыяў. Гэта дапамагае замаскаваць выкарыстанне Tor ад цэнзуры, ствараючы ўражанне, што вы нібы ўдзельнічаеце ў аўдыя- або відэазванку.
Snowflake — гэта адносна новая тэхналогія абыходу цэнзуры, якая належыць да сямейства Pluggable Transports (дадатковых перадатчыкаў) і ўвесьчасна ўдасканальваецца. Pluggable Transports маскуюць трафік моста Tor, робячы яго падобным на звычайнае злучэнне, а не на падлучэнне Tor, дадаючы яшчэ адзін узровень заблытанасці для цэнзараў.
Маскаванне мае на "падмануць" цэнзараў, робячы інтэрнэт-трафік падобным на відэазванок (Snowflake), падлучэнне да Microsoft (meek-azure), стандартнае HTTPS-злучэнне (WebTunnel). Таму цэнзарам становіцца накладна блакаваць такія інструменты абыходу цэнзуры, бо для дасягнення першапачатковай мэты спатрэбіцца блакаванне вялікай часткі Інтэрнэту.
Хочаце даведацца больш пра яго архітэктуру? Запрашаем азнаёміцца з тэхнічным аглядам (на англійскай мове). Калі вы зацікаўленыя ў выкарыстанні Snowflake у вашым прыкладанні, звяжыцеся з камандай па барацьбе з цэнзурай.
No. If you want to circumvent censorship, you need to download a Tor-powered app such as Tor Browser or Orbot and select Snowflake on the app’s settings.
By using Tor-powered apps and enabling Snowflake, your connection will be routed through a volunteer.
The browser add-on, on the other hand, is designed for people who want to support others in circumventing internet censorship.